На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Яшчэ ёсць час

10 ноября 2011

У сакавіку 2012 года на тэрыторыі вобласці пачынаецца ўкараненне Рэгістра насельніцтва — дзяржаўнай цэнтралізаванай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, у якую будуць унесены персанальныя дадзеныя грамадзян нашай краіны, іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, пастаянна пражываючых на тэрыторыі Беларусі.

Сярод іншага ў Рэгістр будуць уносіцца і пашпартныя дадзеныя, што неабходна для ўліку насельніцтва і аператыўнага забеспячэння патрэбнымі звесткамі дзяржаўных органаў, натарыяльных кантор, іншых арганізацый і фізічных асоб.

З гэтай нагоды трэба, каб усе жыхары горада і раёна своечасова праверылі тэрмін дзеяння сваіх пашпартоў, наяўнасць у іх адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і, пры неабходнасці, паспелі замяніць несапраўдныя дакументы.

За пражыванне па неса-праўдных пашпартах — а падчас работ па ўкараненні Рэгістра насельніцтва гэтае парушэнне будзе кантралявацца пільна — прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам да 4 базавых велічынь.

Усю неабходную інфармацыю аб працэдуры замены пашпартоў можна атрымаць па тэлефонах 22-8-00, 22-8-70.

Алена ГОЛУБ,
начальнік АГІМ Асіповіцкага РАУС