Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
16 студзеня 2023

Чэрнеўская бібліятэка-клуб Дрыбінскага раёна папоўнілася ўнікальным экспанатам


Меднае пано з адчаканенай выявай ільва і надпісам «Уладзімір. Дзмітрыеўскі сабор. XII стагоддзе» прынесла ў Чэрнеўскую бібліятэку-клуб Дрыбінскага раёна жыхарка аграгарадка Ганна Гарбелева.

- На базе нашай бібліятэкі-клуба створаны музейны куток «Ад родных вытокаў». Да гэтага Ганна ўжо перадавала нам у дар рэчы часоў Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае бібліятэкар Галіна Гурская. — Маладая зямлячка захапляецца гісторыяй і краязнаўствам, таму, выпадкова знайшоўшы ў кучы металалому гэтую талерку-пано, адразу зразумела, што перад ёй унікальны экспанат. Ужо ў бібліятэцы мы адчысцілі знаходку ад векавага бруду і ахнулі! Такі старажытны асобнік да нас пападае ўпершыню! І, між іншым, ён нядрэнна захаваўся.

Музейны куток у Чэрнеўскай бібліятэцы-клубе з'явіўся з падачы Галіны Мікалаеўны, якая працуе тут 17 гадоў. Сёння ў яго фондах ужо больш за 300 экспанатаў. Сярод іх ёсць рэчы, якім карысталіся яшчэ прабабулі мясцовых вяскоўцаў: старадаўнія калаўроты, маслабойкі, каромысла, ткацкі станок...

Іх дораць жыхары Чарняўкі, вёсак Белая, Карзеева, Пудаўня, Алюты... Дарэчы, у музейным кутку шмат прадметаў даўніны, якім каля 100 і больш гадоў. Ёсць і куток, прысвечаны вайне: Вялікай Айчыннай, земляку-афганцу Аляксандру Царэву.

А вось як патрапіла ў Дрыбінскі раён талерка-пано - загадка, якую яшчэ трэба разгадаць.



Да спіса навін