Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
11 снежня 2023

Фэст навагодніх прыгажунь «елка-fest» аб'яўлены прафсаюзам

Фэст упрыгожаных уласнымі рукамі навагодніх ёлак “Елка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!» аб'яўлены Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ініцыятыва прымеркавана да маючых адбыцца навагодніх і калядных свят, а таксама Года міру і стварэння.

Прыняць удзел у фестывалі запрашаюцца арганізацыі і ўстановы, якія ўваходзяць у галіновы прафсаюз. Жадаючым неабходна да 18 снежня даслаць заяўку і да 10 фатаграфій упрыгожанай ялінкі на электронны адрас: bprkist@yandex.by. Пераможца будзе вызначаны праз анлайн-галасаванне на сайце kult.1prof.by.

Аўтары самай прыгожай і незвычайна дэкараванай навагодняй прыгажуні атрымаюць у падарунак ноўтбук, а сама ёлка-пераможца ўпрыгожыць фае будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Да спіса навін