Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
19 студзеня 2023

Наталля Качанава: усё кажа аб тым, што тая сістэма ўлады, тая структура, якая выбудавана ў нашай краіне - эфектыўная

Сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай са старшынямі абласнога, раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканкамаў вобласці прайшла сёння ў Магілёве. Падобныя сустрэчы з актывамі раней ужо адбыліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. Удзел у сённяшнім мерапрыемстве таксама прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

У пачатку мерапрыемства Наталля Качанава ўручыла Анатолю Ісачанку віншавальны адрас ад Савета Рэспублікі з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння рэгіёну, падзякавала за ўклад, які ўносіць Магілёўшчына ў развіццё краіны і пажадала заставацца ў ліку перадавых рэгіёнаў. А таксама адрасавала жыхарам рэгіёна пажаданні далейшага працвітання, дабрабыту, здароўя і шчасця.

Асаблівую ўвагу ў час свайго выступлення спікер удзяліла эканамічнаму развіццю рэгіёну, а таксама пытанням ЖКГ, аховы здароўя, адукацыі, сацабароны і іншым, накіраваным на стварэнне ўмоў для дастойнага жыцця грамадзян. «Пачаўся 2023 год, ужо падведзены вынікі года папярэдняга. І вынік тых задач, якія былі пастаўлены перад урадам нашай краіны ў сацыяльна-эканамічным развіцці, асобна даведзеных заданняў для абласцей, кожны змог прааналізаваць і ацаніць. Ужо зразумела, што зроблена, дзе яшчэ трэба дапрацаваць і якія задачы трэба вырашаць на перспектыву», - адзначыла Наталля Качанава.

Яна нагадала, што асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця краіны на пяцігодку вызначаны на VІ Усебеларускім народным сходзе, а таксама дзяржаўнымі праграмамі, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь. «Мы бачым, што ў 2022-м годзе, нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, на праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца пры рэалізацыі прадукцыі прадпрыемстваў, эканоміка нашай краіны спрацавала дастойна, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. - Прадпрыемствы і арганізацыі працуюць стабільна, людзі маюць магчымасць працаваць, заработная плата выплачваецца. Наша прадукцыя пастаўляецца на экспарт, забяспечана ўнутраная харчовая бяспека. У гэтым годзе з поўнай аддачай спрацавалі аграрыі - за што ім нізкі паклон.

Гэта ўсё сведчыць аб тым, што тая сістэма ўлады, тая структура, якая выбудавана ў нашай краіне - эфектыўная. Дзякуючы чаму мінулы няпросты год мы прайшлі вельмі годна, нягледзячы на ўсе перыпетыі і спадзяванні звонку, што ў беларусаў нічога не атрымаецца. Аднак мы застаемся сацыяльна-арыентаванай дзяржавай, усе нашыя праграмы і праекты працуюць. Так, летась тройчы павышаліся пенсіі, выплачваюцца ўсе дапамогі, у тым ліку - сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуюцца і мадэрнізуюцца аб'екты сацыяльнай сферы, наводзіцца парадак, надаецца ўвага добраўпарадкаванню». Таксама Наталля Качанава падкрэсліла, што рэферэндумам па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон, які адбыўся ў мінулым годзе, народ пацвердзіў сваё адзінства. «Наша краіна ўступае ў чарговы важны палітычны перыяд. 25 лютага 2024 года пройдзе адзіны дзень галасавання, калі мы будзем абіраць увесь дэпутацкі корпус, пачынаючы ад сельскіх саветаў, - сказала яна. - Наша жыццё працягваецца. Нагадаем, раней Прэзідэнт паставіў задачу не проста выжыць, а развівацца. І мы з ёй, на мой погляд, спраўляемся».

Да спіса навін