Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
24 лістапада 2023

Прафілактычнай імунізацыяй супраць грыпу ў Магілёўскай вобласці плануецца ахапіць каля 40 працэнтаў насельніцтва

Прышчэпачная кампанія супраць грыпу на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую, адзначылі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У рэгіёне ўжо прышчэплена больш за 213 тысяч чалавек, у тым ліку каля 43,5 тысяч дзяцей. Вакцынавацца можна да канца лістапада. Усяго ж сёлета прафілактычнай імунізацыяй супраць грыпу плануецца ахапіць каля 40% насельніцтва вобласці, ці больш за 388 тысяч чалавек.

Уздым захворвання на грып чакаецца ў студзені-лютым 2024 года. І чакаецца, што ён будзе вышэйшы за леташні сезон. Такія прагнозы тлумачацца тым, што COVID-19 пайшоў на другі план. Цяпер на першае месца цалкам можа выйсці цыркуляцыя штамаў грыпу H1N1 і H3N2.

Да спіса навін