Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
24 студзеня 2024

Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут» стартуе ў Магілёве 25 студзеня

Чацвёрты сезон рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта "Зімовы маршрут", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартуе на базе сярэдняй школы нумар 8 Магілёва 25 студзеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская.

"Праект будзе рэалізаваны ў перыяд з 25 студзеня па 9 лютага ва ўсіх абласцях Беларусі. Удзельнікі атрадаў зімовага маршруту (АЗМ) наведаюць дваццаць раёнаў - Бялыніцкі, Браслаўскі, Нясвіжскі, Кобрынскі, Астравецкі, Пухавіцкі, Смаргонскі і іншыя, куды выедуць восем зводных студэнцкіх атрадаў "Зімовага маршруту" ў складзе 168 удзельнікаў БСА. Дарэчы, традыцыйна ў праекце прымуць удзел прадстаўнікі расійскіх студэнцкіх атрадаў з Пскова і Казані. На працягу тыдня кожны атрад з комплекснай праграмай пабывае не менш як у двух раёнах. Першымі ў чацвёртым сезоне стартуюць удзельнікі атрада зімовага маршруту "Ззянне" імя Героя Савецкага Саюза Я.А. Юрчанкі, які прадстаўлены ў праекце студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама навучэнцамі Бабруйскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа", - расказала Надзея Шахоўская.

Паводле яе слоў, патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут" - гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на станаўленне грамадзянскай пазіцыі моладзі, рэалізацыю іх працоўнага, камунікатыўнага і творчага патэнцыялу. "У рамках праграмы ўдзельнікі праекта арганізуюць з вучнямі сельскіх школ заняткі па прафарыентацыі, пазнаёмяць дзяцей з магчымасцямі атамнай энергетыкі ў Беларусі, раскажуць маладым людзям аб напрамках дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і, вядома, аб беларускіх студэнцкіх атрадах. Акрамя таго, яны прадставяць распрацоўку беларускіх студэнцкіх атрадаў "Хранограф гістарычнай памяці", прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. На працягу "Зімовага маршруту" ўдзельнікі атрадаў акажуць шэфскую дапамогу грамадзянам розных сацыяльных катэгорый, арганізуюць творчыя вечары, прымуць удзел у добраўпарадкаванні сацыяльна-культурных аб'ектаў", - растлумачыла камандзір РШСА.

Эстафету "Зімовага маршруту" ў атрада "Ззянне" 27 студзеня ў Белаазёрску прыме АЗМ "Лёд і полымя" імя Героя Савецкага Саюза А.М. Кіжаватава. 28 студзеня ў Браславе - АЗМ "Час Першых" імя двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта А.А. Лявонава, у Гродне - АЗМ "Азімыя" імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка І.Д. Лебедзева, у аграгарадку Кругавец-Калінава Добрушскага раёна - АЗМ "Першы крок", у Нясвіжы - АЗМ "Сэрца Поўначы", у пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна АЗМ "Арыён" імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.І. Клімука. Крайнім у "Зімовы маршрут" 2 лютага ў Дзяржынску выйдзе АЗМ "Натхненне" імя Героя Савецкага Саюза І.І. Кустава.

Арганізатарам рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта "Зімовы маршрут" выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады.

БелТА

Да спіса навін