Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 снежня 2023

Свята дзяцінства і цудаў. Iван кубракоў павіншаваў выхаванцаў Мсціслаўскай школы-інтэрната

«Нездарма кажуць, што Новы год - гэта свята цудаў, бо менавіта ў гэты перыяд усё загаданае спраўджваецца, - звярнуўся Іван Кубракоў да дзяцей і калектыву школы. - Таму я ўпэўнены, што ў вас усё атрымаецца. Асобныя словы падзякі - педагогам, бо ў гэтай прафесіі могуць працаваць толькі людзі з вялікім сэрцам. Вы аддаяце сваім выхаванцам усё самае лепшае, і яны, пасталеўшы, абавязкова гэта ацэняць. Мы прыязджаем у Мсціслаўскую спецыяльную школу-інтэрнат не апошні раз: прынята рашэнне ўзяць над ёй шэфства. Спадзяюся, што мы не проста будзем тут гасцямі, а станем сапраўднымі добрымі сябрамі. Акрамя таго, пастараемся максімальна дапамагчы, каб зрабіць знаходжанне дзяцей па-сапраўднаму ўтульным і дамашнім, а работу педагогаў максімальна камфортнай. Віншую вас з надыходзячым Новым годам, жадаю моцнага здароўя і чалавечага шчасця, каб абавязкова спраўджваліся ўсе мары. Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, і наша краіна толькі квітнее».

Да спіса навін