Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
27 студзеня 2023

У слаўгарадскім раёне будзе праводзіцца новае свята «народная прыпеўка»


У Слаўгарадскім раёне будзе праводзіцца новае свята «Народная прыпеўка». Гэта прадугледжана рашэннем Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 снежня 2022 года нумар 49-18, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Дакументам зацверджана інструкцыя, якой вызначаны парадак арганізацыі і правядзенні свята. Яго арганізатарамі будуць Слаўгарадскі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна».

Свята накіравана на развіццё і папулярызацыю жанру народнай прыпеўкі, традыцыйнай гульні на гармоніку, пошук таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў, павышэнне мастацкага ўзроўню калектываў і выканаўцаў, захаванне ў рэпертуары калектываў і індывідуальных выканаўцаў лепшых узораў фальклорнай спадчыны і мясцовага аўтэнтычнага матэрыялу, фарміраванне ў маладога пакалення пачуццяў павагі да народнай культуры як асновы нацыянальнай самасвядомасці народа, умацаванне адзінай культурнай прасторы і пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.

Мерапрыемства будзе праводзіцца адзін раз на два гады. Чакаецца, што ў ім будуць удзельнічаць творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы Слаўгарадскага раёна, а таксама прадстаўнікі іншых раёнаў, гарадоў і абласцей, замежных краін.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны ў тым ліку конкурсныя выступленні ў намінацыях «Выканаўцы прыпевак» (індывідуальныя выканаўцы), «Гарманісты» (ансамблі гарманістаў ад двух і больш выканаўцаў) і «Групы і ансамблі» (фальклорныя групы, ансамблі народнай песні).

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць аматарскія калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 18 гадоў уключна на дзень яе правядзення.

Дату, тэрмін і месца правядзення свята вызначае райвыканкам. Гэтая інфармацыя будзе размяшчацца на яго афіцыйным сайце за трыццаць каляндарных дзён да пачатку мерапрыемства.

Рашэнне набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Да спіса навін