Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
6 мая 2022

Азербайджан зацікаўлены ў супрацоўніцтве з рэгіёнамі Беларусі

Азербайджан зацікаўлены ў супрацоўніцтве з рэгіёнамі Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліеў на сустрэчы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Юрыем Шулейкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азербайджана-беларускія адносіны грунтуюцца на высокім узроўні даверу нашых прэзідэнтаў. Непасрэдны паказчык - тавараабарот паміж краінамі. У 2020 годзе ён быў $425 млн, а ў 2021 годзе мы дайшлі амаль да $1 млрд", - звярнуў увагу Ульві Бахшаліеў. Ён адзначыў, што ў Азербайджане намечаны вялікія інфраструктурныя праекты. "Вопыт Беларусі для нас вельмі цікавы. Таму візіт у рэгіёны пачынаем з эканамічнага блока, наладжваем кантакты з кампаніямі. Сёння наведалі кампанію "СТіМ", нас зацікавіла", - расказаў пасол.

У прыватнасці, у студзені - сакавіку бягучага года тавараабарот паміж Брэсцкай вобласцю і Азербайджанам вырас амаль на 50 працэнтаў. Напрыклад, у 15 разоў павялічыліся пастаўкі машын або механізмаў для ўборкі і абмалоту сельгаскультур. Брастаўчане экспартуюць таксама акумулятары, мэблю. "Але ўсё ж асноўны наш экспарт у Азербайджан - прадукты харчавання, больш ідзе малочнай прадукцыі. У нас аграрная вобласць. У бягучым годзе, напэўна, выйдзем амаль на 30 працэнтаў усяго экспарту мяса-малочнай прадукцыі ў рэспубліцы", - адзначыў Юрый Шулейка.

Ульві Бахшаліеў сёння плануе пабываць у Брэсцкай крэпасці. "Як жа прыехаць у Брэст і не аддаць даніну павагі абаронцам Айчыны, у нас гэта абавязкова ў праграме. Нямала азербайджанцаў прымалі ўдзел у абароне Брэсцкай крэпасці, іх, па-мойму, 44 чалавекі", - дадаў дыпламат. Таксама ён мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі азербайджанскай дыяспары. Дарэчы, яны пачалі падрыхтоўку ўжо да рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне ў пачатку чэрвеня.

БелТА

Да спіса навін