29 верасня 2021
Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 54,1 працэнта запланаваных плошчаў
Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 54,1 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.
На сёння сяўба праведзена на 787,4 тыс. га пры плане 1 млн 456,1 тыс. га. Больш за палавіна плошчаў засеяна ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, амаль палавіна - у Гомельскай (44,6 працэнта).
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,109 млн га (89,4 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,426 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 856 тыс. т, Гомельскай - 805,9 тыс. т, Віцебскай - 783,3 тыс. т.