19 мая 2021
Беларусь і Азербайджан абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва
Дэлегацыю Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Баку, прыняў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Ільхам Аліеў падкрэсліў: сёння Беларусь і Азербайджан дэманструюць высокі ўзровень узаемадзеяння і супрацоўніцтва.
Таксама сёння адбылася сустрэча Віктара Хрэніна з яго азербайджанскім калегам Закірам Гасанавым. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж абароннымі ведамствамі і перспектывы яго развіцця.
Пасля сустрэчы быў зацверджаны план двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Азербайджана на 2021 год.