Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 снежня 2021

Беларусь і Індыя абмеркавалі магчымасць правядзення візітаў на розных узроўнях

Беларусь і Індыя пацвярджаюць узаемную зацікаўленасць у наданні дадатковага імпульсу двухбаковым адносінам. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пасла Беларусі ў Індыі Андрэя Ржавускага з дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Як расказалі ў пасольстве, падчас сустрэчы дыпламаты абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, магчымасць правядзення ў наступным годзе візітаў на розных узроўнях.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй.

"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у наданні дадатковага імпульсу двухбаковым адносінам", - заявілі ў дыпмісіі.

Мінакашы Лекхі выказала ўдзячнасць Андрэю Ржавускаму за падрабязную інфармацыю аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформе, сітуацыі на беларускай граніцы з бежанцамі і па іншых пытаннях, дадалі ў пасольстве.

БелТА

Да спіса навін