15 верасня 2021
Беларусь і Казахстан абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы ў сферы сельскай гаспадаркі
Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстана ў чэрвені. У прыватнасці, былі закрануты пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Акрамя таго, была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў чацвёртым квартале 2021 года сельскагаспадарчага форуму ў рамках галіновых выставак у казахстанскіх гарадах Нур-Султан і Алматы.