30 снежня 2021
Беларусь і Расія дамовіліся аб кааперацыі ў авіябудаванні
Беларусь і Расія дамовіліся аб кааперацыі ў авіябудаванні. Аб гэтым было заяўлена на афіцыйнай частцы сустрэчы прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся, ужо можна сказаць. Дзякуй зноў жа, што вы падтрымалі кааперацыю ў авіябудаванні. У нас ёсць і цывільныя, і ваенныя заводы па авія. Мы вельмі многае можам рабіць па кааперацыі. Тым больш, яны запатрабаваны для расійскага авіябудавання", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
"Абсалютна, - згадзіўся Уладзімір Пуцін. - Гэта будзе па выніках нашай сустрэчы яшчэ адно з даручэнняў ураду".