Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 студзеня 2021

Беларусь і Расія распрацоўваюць канцэпцыю новай саюзнай праграмы ў галіне гідраметэаралогіі

Беларусь і Расія распрацоўваюць канцэпцыю новай саюзнай праграмы ў галіне гідраметэаралогіі, паведаміла вядучы інжынер службы аналітычнай работы і навукі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ганна Бубнова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Беларускія і расійскія спецыялісты праводзяць сумесныя даследаванні ў галіне гідраметэаралогіі і плануюць прадаўжаць іх і ў далейшым. Ужо цяпер Белгідрамет сумесна з расійскімі калегамі распрацоўвае канцэпцыю праграмы сумеснай дзейнасці па забеспячэнні гідраметэаралагічнай бяспекі ва ўмовах змянення клімату на 2022-2026 гады", - адзначыла Ганна Бубнова.

Прадстаўнік Белгідрамета таксама расказала аб даследаваннях, якія праводзіліся па саюзнай праграме на 2017-2020 гады. Атрыманыя спецыялістамі вынікі даюць магчымасць удакладніць кароткатэрміновы і звышкароткатэрміновы прагнозы небяспечных метэаралагічных з'яў (навальніцы, галалёду, туману). "Акрамя таго, распрацаваны рэкамендацыі па адаптацыі транспартнай галіны сумежных тэрыторый Беларусі і Расіі да сцэнарыяў змянення клімату ў XXI стагоддзі. Прааналізаваны небяспечныя з'явы, якія аказваюць найбольш негатыўнае ўздзеянне на транспартную інфраструктуру, ацэнены ўплыў кліматычных змяненняў на галіну ў цэлым. Аб распрацаваных рэкамендацыях будуць праінфармаваны ўсе зацікаўленыя органы, у тым ліку Мінтранс", - дадала вядучы інжынер.

Акрамя навуковых даследаванняў па саюзнай праграме, праводзіліся работы па дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме "Прыродакарыстанне і экалагічныя рызыкі" на 2016-2020 гады. Складзены прагноз радыяцыйнай абстаноўкі ў Беларусі да 2035 года, дадзена ацэнка змяненням атмасфернага паветра, паверхневых вод і хімічнага забруджвання зямель.

БелТА

Да спіса навін