24 чэрвеня 2022
Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва ў чыгуначных перавозках
Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва ў сферы чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў сустрэўся ў Маскве з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ "РЧ" Алегам Белазёравым. Сярод тэм для абмеркавання былі перспектыўныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі грузаў беларускіх і расійскіх грузаадпраўшчыкаў.
Таксама на парадку дня - аптымізацыя графіка руху пасажырскіх паяздоў у перавозках паміж краінамі і павелічэнне перыядычнасці іх курсіравання, сумесныя турыстычныя праекты. Бакі абмеркавалі і супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі.