6 ліпеня 2021
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі перспектыву стварэння новых сумесных вытворчасцей
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч і намеснік прэм'ер-міністра па пытаннях інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей - міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў у час сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
"У час сустрэчы абмеркаваны аспекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага ў сакавіку ў Ташкенце восьмага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, а таксама перспектыўныя напрамкі ў частцы стварэння сумесных вытворчасцей і пытанні іх фінансавання", - расказалі ў пасольстве.