4 лістапада 2020
Беларусь і ЗША рыхтуюць пагадненне аб паветраных зносінах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення са Злучанымі Штатамі Амерыкі аб паветраных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.