Беларусь штогод пастаўляе ў краіны Еўрасаюза да 450 т торфабрыкетаў
У краіны Еўрапейскага саюза Беларусь штогод пастаўляе да 450 т торфабрыкетаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (2 лютага) расказаў загадчык лабараторыі біягеахіміі і аграэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Вячаслаў Раковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Загадчык лабараторыі адзначыў: распрацоўка тарфянікаў уносіць істотны ўклад у беларускую эканоміку. "На працягу апошніх пяці гадоў здабыча торфу ў Беларусі складала ад 1,7 да 3,2 млн т. Акрамя таго, колькасць работнікаў, занятых у гэтай сферы, больш за 5 тыс. Цеплавой энергіяй, выпрацаванай на аснове торфу, забяспечаны амаль мільён жыхароў Беларусі", - адзначыў Вячаслаў Раковіч. Ён падкрэсліў, што торфабрыкет займае немалую долю беларускага экспарту: "Толькі ў краіны Еўрапейскага саюза кожны год пастаўляецца ад 200 да 450 т гэтай энергетычнай сыравіны".
Інстытут прыродакарыстання распрацоўвае тэхналогіі, якія змогуць зменшыць аб'ёмы выкарыстання торфу і павысіць яго прыбытковасць. На аснове гэтай прыроднай сыравіны распрацоўваюцца ўгнаенні, абсарбенты і стымулятары росту.