Беларусь у 2021 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $49,2 млрд
Беларусь у 2021 годзе павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,5 працэнта да $49,261 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $94,751 млрд, што на 30,7 працэнта больш, чым за 2020 год. У тым ліку імпарт склаў $45,489 млрд (рост на 28,9 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $3,772 млрд (у 2020-м сальда таксама было дадатным - $1,898 млрд).
Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 34,1 працэнта да $78,838 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 37,4 працэнта да $39,023 млрд, імпарт - на 31 працэнт да $39,814 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $791,1 млн (у 2020 годзе яно таксама было адмоўным і складала $1,993 млрд).
Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 16,3 працэнта да $15,912 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 16,5 працэнта да $10,237 млрд, імпарт - на 15,9 працэнта да $5,674 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $4,563 млрд (у 2020 годзе дадатнае сальда складала $3,891 млрд).