Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт у Башкортастан на 1,7 працэнта
Беларусь у студзені-кастрычніку павялічыла экспарт у Башкортастан на 1,7 працэнта. Аб гэтым ішла размова ў час сумеснага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Башкортастана (Расія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
"Башкортастан застаецца для Беларусі адным з важнейшых гандлёвых партнёраў і ўваходзіць у дзясятку асноўных пастаўшчыкоў прадукцыі ў нашу краіну сярод расійскіх рэгіёнаў. За апошнія пяць гадоў тавараабарот вырас амаль у паўтара раза і ў 2019 годзе перасягнуў $500 млн. З улікам негатыўнага стану эканамічнай і эпідэмічнай сітуацыі ў гэтым годзе тавараабарот па выніках 10 месяцаў 2020 года склаў 86,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, пры гэтым удалося ўтрымаць экспарт беларускіх тавараў на ўзроўні 101,7 працэнта", - расказаў старшыня беларускай часткі рабочай групы, старшыня "Белнафтахіма" Андрэй Рыбакоў.
Беларусь традыцыйна пастаўляе ў Башкортастан машыны і абсталяванне, нафтахімічню і хімічную прадукцыю, тэкстыльныя вырабы, прадукцыю дрэваапрацоўкі і прадукты харчавання. У сваю чаргу дзякуючы пастаўкам башкірскай сырой нафти, сыравіны для нафтахімічных вытворчасцей, палімераў вінілхларыду, каўстычнай і кальцыніраванай соды функцыянуе беларуская хімічная і іншыя перапрацоўчыя галіны Беларусі. Пералік узаемных паставак прадукцыі пастаянна пашыраецца.
У верасні 2020 года Беларусь і Башкортастан падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах. Гэта стратэгічны дакумент, які вызначае пяцігадовы план сумеснай работы.