Беларусь з 1 кастрычніка знізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 кастрычніка знізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 верасня 2020 года нумар 567, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $45,4 за 1 т (раней - $47,5).
Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $24,9 за 1 т (раней - $26,1). На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты яна складзе $13,6 за 1 т (раней - $14,2), такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны былі павышаны.