Беларусь з 1 лістапада зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 лістапада зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 кастрычніка 2020 года нумар 612, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $42,2 за 1 т (раней - $45,4).
Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,2 за 1 т (раней - $24,9). На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты яна складзе $12,6 за 1 т (раней - $13,6), такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны таксама былі зніжаны.