Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
1 снежня 2020

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года нумар 679, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе $42 за 1 т (раней - $42,2).

Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,1 за 1 т (раней - $23,2).

Што датычыцца ставак на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачнае і іншае масла, то яны застануцца ранейшымі - $12,6 за 1 т.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны таксама былі зніжаны.

Да спіса навін