1 верасня 2022
Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2022 года нумар 567, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складуць $52 за 1 т (раней - $53), прамагонны бензін - $28,6 за 1 т (раней - $29,1), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $15,6 за 1 т (раней - $15,9).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.