28 сакавіка 2023
Беларусбанк змяніў парадак прыёму наяўных грошай праз касы з 1 красавіка
ААТ "ААБ Беларусбанк" змяніў парадак прыёму наяўных грошай праз касы з 1 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
На сайце банка паведамляецца, што з 1 красавіка зменіцца парадак унясення наяўных сродкаў фізасобай для папаўнення свайго бягучага (разліковага) рахунку. З названай даты ўносіць у касу Беларусбанка наяўныя грошы ў суме, якая роўная або перавышае 50 БВ, грамадзянін зможа толькі па прадастаўленні дакумента, што засведчвае асобу.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце банка або па тэлефоне 147.