Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 жніўня 2021

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,153 млн га, што складае 53,8 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, там убрана 69,7 працэнта плошчаў ад плана (235,1 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 57,7 працэнта плошчаў (200,9 тыс. га), Гродзенскай - 43,1 працэнта (134,3 тыс. га), Мінскай - 51,9 працэнта (247,3 тыс. га), Магілёўскай - 50,5 працэнта (164,8 тыс. га), Віцебскай - 49,7 працэнта (171,4 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 3 млн 735 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,8 ц/га.

Другі ўкос травы ў Беларусі праведзены на 743,8 тыс. га (91,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 810,4 тыс. т сена (72,6 працэнта ад плана), 11,628 млн т сенажу (86,1 працэнта) і 332,8 тыс. т сіласу (1,72 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,746 млн т адзінак травяных кармоў.

БелТА

Да спіса навін