Беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 7 млн т сенажу
Беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 7 млн т сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 29 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 69,6 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай - 98,7 працэнта, Магілёўскай - 98,6 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.
Травы ўбраны з 1208,4 тыс. га, што складае 94,9 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 275,7 тыс. т сена (28,9 працэнта да плана), 7304,3 тыс. т сенажу (54,4 працэнта) і 243,2 тыс. т сіласу (1,27 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 23,4 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.