Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край
Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край. Аб гэтым ішла размова на бізнес-сустрэчы анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі 12 беларускіх кампаній і прадпрыемстваў Краснаярскага краю. Бакі правялі прэзентацыі і анлайн-перагаворы, абмеркавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як кантэйнерныя чыгуначныя перавозкі, экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Краснаярскі край, праектаванне, мантаж і абслугоўванне індывідуальных цеплавых пунктаў, выраб станцый ачышчэння вады ад прымесей жалеза.
Намеснік гандлёвага прадстаўніка Расіі ў Беларусі Заліна Кабесава ў час анлайн-сустрэчы падкрэсліла важнасць і своечасовасць перагавораў у такім фармаце, якія даюць магчымасць нарошчваць узаемны патэнцыял у гандлёва-эканамічным абароце двух рэгіёнаў, а таксама выказала гатоўнасць усяляк садзейнічаць як беларускім, так і расійскім прадпрыемствам.
Арганізатарам выступіла Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і саюз "Цэнтральна-Сібірская гандлёва-прамысловая палата", якія таксама пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым садзейнічаць ініцыятывам прадстаўнікоў бізнесу, выкарыстоўваючы інструменты і магчымасці ГПП.