Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
16 верасня 2019

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадставяць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадставяць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску 17-20 верасня, паведаміў 12 верасня журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шчарбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ДКНТ традыцыйна ў час выстаўкі арганізуе калектыўны раздзел навукова-тэхнічных інавацыйных распрацовак. Гэты раздзел аб'ядноўвае экспанаты розных арганізацый - НАН, прыватнай формы ўласнасці, Міністэрства адукацыі і ўсіх, хто прыйшоў са сваімі інавацыйнымі распрацоўкамі на выстаўку. У гэтым годзе ў нас 25 арганізацый, якія прадстаўляюць больш за 150 найноўшых распрацовак", - расказаў Сяргей Шчарбакоў. Частка распрацовак створана ў ініцыятыўным парадку, частка - па дзяржпраграмах.

Гасцям прадэманструюць дызайнерскі праграміруемы экран LED Squares, алмазападобнае пакрыццё, якое дазваляе, напрыклад, прадоўжыць тэрмін работы пэўных дэталей, новы тып турбіны для ўтылізацыі другасных цеплавых рэсурсаў. Будуць прадстаўлены навінкі электратранспарту - самакаты, скутары і веласіпеды.

"Мы бачым гэту выстаўку і пленарныя сесіі як пляцоўку для абмеркавання наступнай пяцігодкі. Таму што размова ідзе не толькі аб развіцці нашай традыцыйнай прадукцыі, але і тым, каб фарміраваць сапраўды нейкія праекты будучыні, якія былі б экспартна арыентаваныя, мелі б высокую дабаўленую вартасць на аднаго работніка не ніжэйшую, чым, напрыклад, у Еўрасаюзе", - адзначыў намеснік старшыні ДКНТ.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін