6 верасня 2021
Дзяржрэгуляванне цэн на шэраг сацыяльна значных тавараў у Беларусі прадоўжана да канца года
Пастановай МАРГ ад 1 верасня 2021 года нумар 59 прадоўжана дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары па 31 снежня 2021 года ўключна. Такая інфармацыя змешчана на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, рэгулююцца цэны на рыбу свежую, субпрадукты мясныя, кансервы мясныя, каўбасу паўвэнджаную і варана-вэнджаную, маргарын, крупы ячныя, свежыя часнок і перац, соль, чай, каву.
Акрамя таго, у адносінах да асобных сацыяльна значных тавараў цяпер дзейнічае пастанова МАРГ ад 29 чэрвеня 2021 года нумар 48. "Пастановай нумар 59 захаваны дзеючыя падыходы да цэнавага рэгулявання на названыя тавары", - удакладняюць у ведамстве.