7 мая 2021
Дзяржзакупкі фарбаў і шын будуць ажыццяўляцца з адной крыніцы
Дзяржаўныя закупкі фарбаў і шын будуць ажыццяўляцца з прымяненнем працэдуры закупак з адной крыніцы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 4 мая 2021 года нумар 261, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам устаноўлена, што ў 2021-2022 гадах дзяржаўныя закупкі фарбаў, лакаў і аналагічных пакрыццяў будуць ажыццяўляцца ў ААТ "Лакафарба", а шын і новых гумавых камер - у ААТ "Белшына".