Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
16 лістапада 2020

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай па выніках года можа перасягнуць $200 млн

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай па выніках года можа перасягнуць $200 млн, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кітай - перспектыўны і важны для нас рынак. Мы зацікаўлены ў тым, каб замацавацца на ім і паступова нарошчваць аб'ём і асартымент экспартуемай прадукцыі. З 2016 года сертыфікавана 98 прадпрыемстваў для паставак у Кітай. За дзевяць месяцаў мы экспартавалі ў КНР рэкордную колькасць прадукцыі - на суму $187,2 млн (рост у 2,3 раза). Пастаўкі мяса ў Кітай за гэты перыяд выраслі ў 3,1 раза, малака - у 1,8 раза, рапсавага алею - у 2,6 раза. Перавышаны ўжо аб'ём паставак за ўвесь мінулы год. Спадзяёмся, што па выніках года павялічым суму да больш як $200 млн", - сказаў Аляксей Багданаў.

Прырост экспарту прадуктаў харчавання ў студзені-верасні забяспечаны як у краіны СНД (без уліку Расіі), так і ў далёкае замежжа. Выраслі пастаўкі ў Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіну, Аўстралію, Афганістан, Бангладэш, В'етнам, Грузію, Ізраіль, Інданезію, Іарданію, Ірак, Іран, Венесуэлу, ЗША, Канаду, Егіпет, Нігерыю і іншыя краіны. "Рынак Еўрапейскага саюза самы складаны для нас з пункту гледжання сертыфікацыі, умоў уваходжання, канкурэнцыі, пашырэння тавараў. Але ў бягучым годзе пастаўкі ідуць паспяхова, забяспечаны рост на 36 працэнтаў. Павялічаны экспарт у Аўстрыю, Балгарыю, Венгрыю, Грэцыю, Данію, Іспанію, Італію, Латвію, Літву, Нідэрланды, Польшчу, Славакію, Францыю, Чэхію, Эстонію", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені-верасні вырас на 6,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў $4,2 млрд. Забяспечаны прырост валютнай выручкі ў суме $241,8 млн. Асноўным рынкам застаецца расійскі: за дзевяць месяцаў пастаўлена прадукцыі на $3,1 млрд, доля ў агульным аб'ёме экспарту беларускіх прадуктаў харчавання - больш за 70 працэнтаў. Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі пашырылася да 105 краін свету. Асвоены 21 новы рынак. У ліку новых рынкаў збыту - краіны Азіі (Бангладэш, Бахрэйн, Індыя, М'янма, Шры-Ланка), Афрыкі (Ангола, Гвінея, Джыбуці, Ліберыя, Мадагаскар, Малі, Марока, Нігер, Сьера-Леонэ), Амерыкі і Карыбскага басейна (Беліз, Парагвай, Уругвай), Еўрапейскага саюза (Кіпр, Люксембург, Фінляндыя, Харватыя).

Да спіса навін