Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 ліпеня 2021

Экспарт тавараў праз БУТБ у I паўгоддзі вырас на 80 працэнтаў

Сума экспартных здзелак на Беларускай універсальнай таварнай біржы ў першым паўгоддзі дасягнула $369 млн, што на 80 працэнтаў больш за аналагічны паказчык мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Беларускія тавары праз БУТБ куплялі кампаніі з 29 краін. У пяцёрку буйнейшых рынкаў збыту ўвайшлі Літва, Германія, Латвія, Эстонія і Расія, пры гэтым па кожным з іх назіралася дадатная дынаміка. У прыватнасці, экспарт у Літву вырас на 77 працэнтаў да $101 млн пераважна за кошт паставак піламатэрыялаў, шчэпак і прадукцыі перапрацоўкі алейных культур. Экспартныя продажы ў Латвію дабавілі 74 працэнты і склалі $57 млн. На гэтым рынку высокім попытам карысталася беларуская пілапрадукцыя, драўляныя слупы і калы, рапсавы алей і лом чорных і каляровых металаў", - расказаў Раман Яніў.

У сваю чаргу Германія патраціла амаль $64 млн на куплю піламатэрыялаў і яшчэ крыху больш за $1 млн - на гаспадарчыя калы, сухое малако і тэхнічны казеін. У выніку тэмп росту біржавога экспарту ў гэту краіну склаўся 249 працэнтаў адносна першага паўгоддзя 2020 года.

Прэс-сакратар звярнуў увагу, што Расіі апошнія некалькі гадоў не ўдавалася трапіць у топ-5 буйнейшых рынкаў збыту. На высокі вынік у гэтым годзе істотным чынам паўплывалі павялічаныя аб'ёмы паставак беларускіх будаўнічых матэрыялаў і малочнай прадукцыі. Напрыклад, экспарт цэменту ў Расію вырас у 6 разоў (да $10,7 млн), сметанковага масла - у 61 раз (да $10 млн), а сухога малака - у 7 разоў (да $6,6 млн).

"Што датычыцца краін далёкай дугі, то найбольш плённа развівалася супрацоўніцтва з Кітаем. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з пасольствам Беларусі ў Кітаі і актыўнай маркетынгавай дзейнасці БУТБ у бягучым годзе на біржы акрэдытаваліся 17 новых кітайскіх кампаній, а біржавы экспарт у Кітай вырас у вартасным выражэнні больш як у 16 разоў - да $19 млн. У структуры здзелак пераважалі піламатэрыялы і рапсавы алей", - адзначыў Раман Яніў.

Акрамя таго, у 2021 годзе БУТБ афіцыйна выйшла на рынак Егіпта, забяспечыўшы рэгулярныя пастаўкі беларускай пілапрадукцыі. Цяпер на біржавой пляцоўцы працуюць 5 егіпецкіх кампаній.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 ліпеня 2021 года на БУТБ акрэдытавана 5218 замежных кампаній (плюс 300 з пачатку года) з 64 краін. Апошняй у спіс краін - гандлёвых партнёраў дабавілася Рэспубліка Карэя.

БелТА

Да спіса навін