Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 студзеня 2023

Галоўчанка: неабходна вызначыць рэальныя тэрміны стварэння айчыннага легкавога электрамабіля


Неабходна вызначыць рэальныя тэрміны стварэння айчыннага легкавога электрамабіля. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час нарады па рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця электратранспарту да 2025 года, якая праходзіць у ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы разгледзім ход выканання комплекснай праграмы развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады. Ужо два гады рэалізацыі мерапрыемстваў прайшло, пачаўся трэці. Мяркуючы па справаздачах выканаўцаў, у цэлым мерапрыемствы праграмы выконваюцца ў адпаведнасці з графікамі, бачных праблем не назіраецца", - сказаў Раман Галоўчанка.

Адно з ключавых пытанняў, якое будзе сёння разгледжана, - перспектывы і рэальныя тэрміны стварэння айчыннага легкавога электрамабіля. "Такая задача пастаўлена Прэзідэнтам краіны. Па гэтым напрамку зроблена шмат папярэдняй работы. Але хацелася б канчаткова вызначыцца па форме выхаду непасрэдна электрамабіляў. У грузавым, грузапасажырскім электратранспарце ёсць істотныя вынікі. У прыватнасці, ужо ёсць доследныя ўзоры, некаторыя з іх знаходзяцца ў доследна-прамысловай эксплуатацыі. Па частцы легкавога электратранспарту праведзена вялікая навукова-даследчая работа, створана значная колькасць элементаў сілавой устаноўкі, электраабсталявання, цягавых устройстваў. Гэта ўсё трэба сабраць разам і выйсці на канцэптуальныя рашэнні па накіраванні далейшага руху ў галіне стварэння ўласнага электрамабіля", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, пытанні на нарадзе будуць разглядацца па блоках: што зрабілі навука і прамысловасць, што зроблена па зараднай інфраструктуры. "Названыя блокі з'яўляюцца адзіным бесперапынным комплексам, без цеснай увязкі паміж сабой асобныя элементы не дадуць эфекту для краіны. Таму пытанне прапаную разглядаць праз гэту прызму, - звярнуў увагу кіраўнік урада. - Дзяржаўным органам, які адказвае за ўвязку ўсіх элементаў праграмы, вызначаны Мінпрам - як адказны заказчык праграмы".

Да спіса навін