Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
25 верасня 2020

Ільготнае крэдытаванне аграсядзіб прапануюць прадоўжыць да 2030 года

У Беларусі прапануюць прадоўжыць ільготнае крэдытаванне аграсядзіб да 2030 года. Адпаведны праект указа вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі.

Асноўнае новаўвядзенне ў праекце ўказа - прадаўжэнне льготнага крэдытавання суб'ектаў аграэкатурызму на перыяд з 2021 па 2030 гады (у адпаведнасці з цяперашнім заканадаўствам ільготныя крэдыты выдаюцца з 2010 па 2020 гады ў суме да 2 тыс. базавых велічынь).

Паводле інфармацыі Белаграпрамбанка, за час дзеяння льготы крэдытнай падтрымкай банка скарысталіся больш як 600 суб'ектаў аграэкатурызму, сума фінансавання склала Br7,4 млн. У 2020 годзе плануецца аказанне крэдытнай падтрымкі на суму да Br1,2 млн.

Праектам указа прадугледжана, што ўдасканаленне заканадаўства ў сферы аграэкатурызму магчыма па меры неабходнасці, але наступныя змяненні магчымы не раней як у 2026 годзе. Грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы" ўносіла ініцыятыву мараторыя на змяненне заканадаўства да 2030 года. Распрацоўшчык праекта ўказа Мінспору і турызму ў выніку спынілася на 2026 годзе. Гэта тлумачыцца тым, што трэба забяспечыць не толькі прынцып стабільнасці заканадаўства, але і аналізаваць практыку яго прымянення.

У дакуменце прапануецца таксама прапісаць, што суб'ект аграэкатурызму можа весці дзейнасць у адной ці некалькіх аграэкасядзібах пры выкананні пэўных патрабаванняў, у тым ліку па колькасці жылых пакояў у адной аграсядзібе (не больш за 10).

Да спіса навін