Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 мая 2021

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена больш як на 70 працэнтах плошчаў

Сяўба яравых культур у Беларусі праведзена на 1,849 млн га, што складае 74,4 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 мая, яравыя збожжавыя і зернебабовыя (з кукурузай, грэчкай і просам) у краіне пасеялі на 1 млн га (96,3 працэнта ад плана). Яравы рапс пасеяны на 92,6 працэнта плошчаў, кукуруза - на 56,1 працэнта.

У Беларусі таксама праводзіцца сяўба лёну: работы ўжо выкананы на плошчы 39,6 тыс. га (93,4 працэнта ад плана). Цукровыя буракі пасадзілі на 84,8 тыс. га (100,2 працэнта плана), бульбу - на 18,2 тыс. га (81,2 працэнта).

Яравую сяўбу ў гэтым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га.

БелТА

Да спіса навін