МАРГ і Мінсельгасхарч растлумачылі пытанні рэгулявання цэн на прадукцыю для перапрацоўкі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання растлумачылі некаторыя пытанні рэгулявання цэн на прадукцыю для перапрацоўкі, якое прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча ад 17 лістапада нумар 113, паведамляе БЕЛТА.
У дакуменце ўстаноўлены гранічныя цэны на пастаўкі сырога каровінага малака, свіней для забою, свініну ў тушах і паўтушах. Акрамя таго, гранічныя максімальныя цэны ўстаноўлены на пастаўку буйной рагатай жывёлы для забою, ялавічыны і цяляціны ў тушах, паўтушах і чацвярцінах, яек, жыта, пшаніцы, цукровых буракоў, цукру, мукі і сметанковага масла.
МАРГ і Мінсельгасхарч у сумесным растлумачэнні адказалі на самыя папулярныя пытанні, якія ўзніклі пасля апублікавання пастановы. У прыватнасці, адзначана, што рэалізацыя на Беларускай універсальнай таварнай біржы тавараў, цэны на якія рэгулююцца гэтым дакументам, павінна ажыццяўляцца з улікам устаноўленых абмежаванняў.
Адзначаецца, што дагаворы, якія былі заключаны да 30 лістапада мінулага года (да ўступлення ў сілу абмежаванняў), трэба прывесці ў адпаведнасць з нормамі пастановы нумар 113 з дапамогай дадатковага пагаднення. Любыя змяненні ўмоў дагавора магчымы толькі па пагадненні бакоў.
Акрамя таго, нормы пастановы не распаўсюджваюцца на ахалоджанае (замарожанае) мяса ў тушах, паўтушах і чацвярцінах, якое рэалізуецца на перапрацоўку мясакамбінатам.