Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення асенніх палявых работ
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла рабочы план правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, плошча сяўбы азімых культур на зерне павінна скласці 1,731 млн га, з іх 1,345 млн га - азімыя збожжавыя на зерне, 385,5 тыс. га - крыжакветныя (у тым ліку 352,6 тыс. га азімага рапсу на зерне). Плошча сяўбы азімых на зялёны корм складзе 314,9 тыс. га.
Патрэбнасць у насенні збожжавых культур пад азімую сяўбу ацэньваецца ў памеры 400 тыс. т, з іх у асноўны фонд - 333,3 тыс. т, у страхавы - 66,7 тыс. т. Насення крыжакветных на зерне неабходна 2,345 тыс. т, у тым ліку азімага рапсу - 2,11 тыс. т.
Для правядзення работ спатрэбіцца 346,9 тыс. т мінеральных угнаенняў (43,9 тыс. т азотных, 98,5 тыс. т фосфарных і 204,5 тыс. т калійных). Патрэбнасць у дызпаліве ацэньваецца ў памеры 257,1 тыс. т, у бензіне - 16,2 тыс. т.
Віцебская і Магілёўская вобласці пачнуць азімую сяўбу збожжавых 3 верасня, Мінская - 5 верасня, Гродзенская - 6 верасня, Брэсцкая - 8 верасня, Гомельская - 9 верасня, завяршыць яе плануецца 2 кастрычніка. Сяўбу азімых крыжакветных на зерне плануецца завяршыць да 30 жніўня.-0-