Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі - 2035 плануюць унесці ў Саўмін да 1 красавіка
Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года плануюць унесці ва ўрад да 1 красавіка. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час пашыранага пасяджэння калегіі Мінэканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пры распрацоўцы стратэгіі ўлічваліся нацыянальныя інтарэсы і міжнародныя абавязацельствы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Праводзіліся тэматычныя круглыя сталы з прыцягненнем шырокага кола экспертаў. Мы пастараліся пачуць кожную ініцыятыву. Сёння стаіць задача дапрацаваць стратэгію з улікам прапаноў дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый, правесці яе грамадскае абмеркаванне і да 1 красавіка ўнесці ва ўрад", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.
Акрамя таго, распрацавана канцэпцыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Адпрацоўваюцца некалькі сцэнарыяў развіцця ва ўмовах новай рэальнасці. Адзін з іх мэтавы і павінен забяспечваць тэмп росту эканомікі вышэйшы за сярэднесусветны. Паводле слоў міністра, канцэпцыя разгледжана ва ўрадзе, сістэмныя напрамкі эканамічнай палітыкі прыняты за аснову для далейшай работы. "Адзін з драйвераў росту ў наступную пяцігодку - камерцыйныя віды паслуг. Пры фарміраванні праграмы і разлікаў да яе кожны галіновы рэгулятар павінен прадставіць канкрэтныя прапановы па іх развіцці. Асаблівы ўпор - на экспарт паслуг і меры па пашырэнні ўдзелу прыватнага бізнесу", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Чарвякоў падкрэсліў, што прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021 год павінен быць увязаны з пяцігадовай праграмай.