Нормы для горадабудаўнічых праектаў зацверджаны ў Беларусі
Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 16 лістада 2020 года нумар 87, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Горадабудаўнічыя праекты агульнага, дэталёвага і спецыяльнага планавання". Яны ўстанаўліваюць склад і змест горадабудаўнічых праектаў агульнага, дэталёвага і спецыяльнага планавання і прызначаны для прымянення заказчыкамі і распрацоўшчыкамі такіх праектаў, дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць горадабудаўнічую і будаўнічую дзейнасць. У пастанове гаворыцца, што пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў могуць быць вызначаны спецыяльныя ўмовы і патрабаванні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Будаўнічыя нормы распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.