Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 жніўня 2020

Новы від дзяржпадтрымкі атрымаюць 8 інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм

Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Па выніках конкурсных працэдур адабраны праекты, якія дэманструюць высокія паказчыкі эканамічнай і тэхналагічнай эфектыўнасці. Гэта інвестпраекты па будаўніцтве малочнатаварных ферм і комплексаў у Пружанскім, Астравецкім, Карэліцкім, Бярозаўскім, Смаргонскім, Чэрвеньскім, Жыткавіцкім, Светлагорскім раёнах. Падтрымку атрымаюць ААТ Велікасельскае Агра", КСУП "Гудагай", СВК "Жухавічы", УП "Савушкін - Прамень", КСУП "АграСолы", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", РУП "Гомельэнерга", сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба.

Бюджэтныя трансферты будуць прадастаўлены на кампенсаванне часткі фактычна панесеных затрат на рэалізацыю інвестпраекта.

Банк развіцця ініцыяваў такі механізм, каб апрабаваць альтэрнатыўны льготным крэдытам інструмент дзяржпадтрымкі.

"Новы механізм падтрымкі будзе стымуляваць арганізацыі на рэалізацыю праекта ва ўстаноўленыя тэрміны і яго выхад на поўную праектную магутнасць, паколькі толькі па факту выканання такіх мерапрыемстваў будзе аказана дзяржаўная падтрымка", - растлумачылі ў прэс-службе.

Да спіса навін