Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 сакавіка 2019

Сістэма прасочвальнасці тавараў можа запрацаваць у Беларусі ў 2020 годзе

Сістэма прасочвальнасці тавараў можа запрацаваць у Беларусі ў 2020 годзе. Міністэрства па падатках і зборах падрыхтавала праект указа "Аб стварэнні сістэмы прасочвальнасці тавараў". Плануецца, што ў бліжэйшы час ён будзе размешчаны на Прававым форуме для публічнага абмеркавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МПЗ.

Дакумент распрацоўваўся ў мэтах прыняцця дадатковых мер па развіцці ў рэспубліцы электроннага дакументаабароту, прадухіленні шэрага імпарту тавараў, павышэнні празрыстасці руху тавараў на тэрыторыі краіны і за яе межы, а таксама рэалізацыі выканання Беларуссю асобных абавязацельстваў, закладзеных у праекце пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

"На працягу апошніх гадоў дзяржавы - члены ЕАЭС рэалізуюць розныя лічбавыя праекты, накіраваныя на павышэнне празрыстасці таварных патокаў, але праблема шэрага рынку застаецца актуальнай для ўсіх удзельнікаў саюза. Значны аб'ём кантрафактнай прадукцыі наносіць вялікі ўрон эканомікам удзельнікаў ЕАЭС, легальнаму бізнесу і здароўю насельніцтва. Асобныя дзяржавы - члены Еўразійскага эканамічнага саюза пры ўвозе тавараў з-за яго меж прымяняюць паніжаныя стаўкі мытных пошлін", - канстатуюць у ведамстве.

Механізм прасочвальнасці, што прадугледжваецца праектам пагаднення і канкрэтызаваны ў праекце ўказа, уводзіцца з мэтай пацвярджэння законнасці абароту тавараў, якія перамяшчаюцца ва ўзаемным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС. За кошт укаранення прасочвальнасці прадугледжваецца стварыць умовы, якiя выключаюць выкарыстанне суб'ектамі гаспадарання розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых плацяжоў, уключэння тавараў у нелегальны абарот.

Як адзначаюць у МПЗ, адсутнасць у Беларусі сістэмы прасочвальнасці тавараў можа прывесці да немагчымасці экспарту на тэрыторыю іншых краін ЕАЭС беларускіх тавараў пры ўвядзенні імі механізма прасочвальнасці ў аднабаковым парадку.

Сістэма прасочвальнасці будзе стварацца на базе таварна-транспартных і таварных накладных у выглядзе электронных дакументаў. "Асаблівасцю складання электронных накладных з'яўляецца тое, што гэты дакумент інтэграваны ў бізнес-асяроддзе і з'яўляецца адным з дзеючых элементаў электроннага ўзаемадзеяння пакупніка (атрымальніка) і прадаўца (пастаўшчыка), - растлумачылі ў МПЗ. - Суб'екты гаспадарання могуць фарміраваць і перадаваць праз EDI-сістэму аператара любыя іншыя юрыдычна значныя дакументы і дакументы свабоднай формы (дагаворы, акты зверкі, электронныя прайс-лісты, пратаколы ўзгаднення цаны і інш.), што ў перспектыве можа садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага электроннага гандлю і міждзяржаўнаму ўзаемадзеянню ў ЕАЭС".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін