Парадак прадастаўлення паслуг па грашовых пераводах скарэкціравалі ў Беларусі
Парадак прадастаўлення паслуг па грашовых пераводах скарэкціравалі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 красавіка 2021 года нумар 87, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Інструкцыяй вызначаны парадак прадастаўлення банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі Беларусі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі паслуг па грашовых пераводах у беларускіх рублях і замежнай валюце з дапамогай адпаведных сістэм.
У дакуменце вызначаны асаблівасці выканання грашовых пераводаў, ідэнтыфікацыі кліентаў і іх прадстаўнікоў, удакладнены пытанні афармлення заяў на перавод і атрыманне пераводу. Таксама ўрэгуляваны парадак прадастаўлення банкам-уладальнікам (банкам-удзельнікам) паслуг па грашовых пераводах. Акрамя таго, скарэкціраваны пералік звестак аб сістэмах грашовых пераводаў і ўмовах іх выканання, вызначаны пералік рэквізітаў заявы на перавод або яго атрыманне, пазначаекмых кліентам, і іх апісанне.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.