Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 71,4 працэнта плошчаў
Першы ўкос траў у Беларусі праведзены на 948,4 тыс. га. Гэта складае 71,4 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Амаль завяршылі работы ў Брэсцкай вобласці - першы ўкос праведзены на 97,1 працэнта запланаваных плошчаў. Высокія тэмпы работ у Гомельскай і Мінскай абласцях, дзе першы ўкос праведзены на 88,3 працэнта і 82,8 працэнта плошчаў адпаведна.
Паводле даных на 18 чэрвеня, травы першага ўкосу ўбраны з 799,8 тыс. га, што складае 84,3 працэнта да скошанага.
Нарыхтавана 65,9 тыс. т сена (6,52 працэнта да плана), 4 656,4 тыс. т сенажу (37 працэнтаў) і 402,6 тыс. т сіласу (2,1 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 15,1 працэнта ад плана.
Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.