19 чэрвеня 2023
Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-маі вырасла на 4,1 працэнта
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-маі склаў Br73,2
млрд, або ў супастаўных цэнах 104,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага
перыяду 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным
камітэце.
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 3,8 працэнта, у апрацоўчай - на 5,2 працэнта.
Па відах эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" вытворчасць скарацілася на 2,4 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - вырасла на 0,1 працэнта.
Індэкс прамысловай вытворчасці за май 2023 года да мая 2022-га склаў 111,3 працэнта, да красавіка 2023 года - 100,8 працэнта.