25 сакавіка 2022
Прэм'ер-міністры Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі гандаль і прамбяспеку
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзадой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі важныя пытанні прамысловай бяспекі дзвюх краін, а таксама вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, дасягнутыя ў 2021 годзе. Так, за мінулы год тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся на 12,6 працэнта ў параўнанні з 2020 годам і склаў больш як $126 млн, пры гэтым беларускі экспарт вырас больш як на 11 працэнтаў і склаў каля $122 млн.
"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва па ўсім спектры беларуска-таджыкскіх адносін", - адзначылі ў прэс-службе.