Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 45,5 працэнта плошчаў
Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 45,5 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 12 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 293,4 тыс. га. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 79,5 працэнта плошчаў, у Мінскай - на 35,6 працэнта, Магілёўскай - на 6,86 працэнта, Віцебскай - на 3 працэнты, у Брэсцкай - на 87,2 працэнта і ў Гомельскай - на 74,6 працэнта.
Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 438,2 тыс. га (68 працэнтаў плана). У гэтым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.
Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выканана на плошчы 2,42 тыс. га, або 4,88 працэнта плана), цукровых буракоў (5,59 тыс. га, або 5,68 працэта) і аднагадовых траў (23 тыс. га, або 8,24 працэнта).