21 сакавіка 2023
Сенатары адобрылі змяненні ў закон аб нарматыўных прававых актах
Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Законапраект прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 15 сакавіка.
Законапраект прыводзіцца ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з прыняццем рашэнняў Усебеларускім народным сходам. Замацоўваецца прынцып лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці. Акрамя таго, прадугледжваецца правіла аб тым, што змяненне заканадаўчага акта дапускаецца не часцей за адзін раз у два гады, а змяненне іншага нарматыўнага прававога акта - не часцей за адзін раз у год, і інш.