Сезон нарыхтоўкі цукровых буракоў пачаўся ў Беларусі
У Беларусі стартаваў сезон нарыхтоўкі цукровых буракоў новага ўраджаю. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Сёння адбыўся запуск Слуцкага цукроварафінаднага камбіната, на які адпраўлены першыя 10 тыс. т салодкіх караняплодаў.
Усяго ў Беларусі працуюць чатыры цукровыя заводы, і ўсе яны гатовы да прыёму сыравіны. Магутнасць прадпрыемстваў дазваляе перапрацоўваць каля 5 млн т цукровых буракоў за сезон. Сутачная прадукцыйнасць заводаў складае больш за 39 тыс. т сыравіны. Запуск Скідзельскага цукровага камбіната запланаваны на 9 верасня, Гарадзейскага цукровага камбіната - на 10 верасня, Жабінкаўскага цукровага завода - на 23 верасня.
Уборка цукровых буракоў у Беларусі вядзецца ў трох абласцях - Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Улічваючы спрыяльныя пагодна-кліматычныя ўмовы, спецыялісты чакаюць, што ўраджай у Беларусі будзе не ніжэйшы за ўзровень мінулага года.